Главная  >  Новости  >  Новости региона
05.10.2018
Віншаванне з Днём горада
Паважаныя случчане! 

Ад імя Слуцкага раённага выканаўчага камітэта, Слуцкага раённага Савета дэпутатаў віншуем Вас з Днём горада.

Дзень горада - заўсёды асаблівае свята для яго жыхароў. У ім спалучаюцца памяць пра мінулае, гонар за сучаснасць і вера ў будучыню.

Слуцк - адзін з самых унікальных гарадоў Беларусі, беражліва захоўвае свае традыцыі і непараўнальны каларыт. Горад будуецца, расце, развіваецца.

Усё, чым знакаміты Слуцк - заслуга многіх пакаленняў яго жыхароў, якія ўнеслі неацэнны ўклад у стварэнне і росквіт роднага горада, у захаванне яго гістарычнай самабытнасці, непаўторнага аблічча і ўнікальнай прыгажосці.

Дарагія случчане! Менавіта Вашай працай і ўпартасцю, розумам і талентам, любоўю да сваёй малой радзімы створана ўсё, што складае сёння гонар і славу нашага горада. Тут ёсць усё для таго, каб жыць, працаваць, радавацца поспехам родных і блізкіх, будаваць планы на будучыню і імкнуцца да новых здзяйсненняў.

Сёння ў чарговы раз хочацца сказаць словы ўдзячнасці ветэранам за значны ўклад у станаўленне горада, усім, хто сваёй паўсядзённай працай спрыяе яго развіццю, актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці, аддае любімаму гораду часціцу свайго сэрца, цяпло сваёй душы. Няхай Вашы энергія, працавітасць, творчы і інтэлектуальны патэнцыял стануць яркім прыкладам для моладзі і паслужаць далейшаму росквіту нашай малой радзімы.

Паважаныя случчане! Прыміце пажаданні моцнага здароўя, пазітыўнага настрою, плённай стваральнай працы, новых творчых і працоўных поспехаў, шчасця і дабрабыту! Няхай Слуцк будзе прывабным для гасцей і ўтульным домам для ўсіх, хто тут жыве!

Старшыня Слуцкага

раённага выканаўчага камітэта

                             А.У.Янчэўскі

Старшыня Слуцкага

раённага Савета дэпутатаў

                        Н.А.Аўсяннікава

© Слуцкий районный исполнительный комитет, 2008
Разработка БЕЛТА
Поддержка УП «Минская волна»
Rating All.BY