Главная  >  Новости  >  Новости региона
08.06.2018
Случчане прынялі ўдзел у абласным этапе конкурсу маладых журналістаў «Залатое пяро «Белай Русі»

На раённы конкурс былі прадстаўлены 4 сачыненні, два відэафільмы, і фотаработы двух аўтараў. 

Сачыненні Валерыя Каменева (СШ №12), Логвін Паліны (гімназія №2) і Юліі Алешка (Вясейская СШ), фотаработы Яны Палазнік (цэнтр тэхнічнай і прыкладной творчасці навучэнцкай моладзі) і Паліны Кончак (СШ №2), а таксама відэафільмы Кацярыны Скрыннікавай (СШ №8), Арэшкінай Дар’і і Рэгіны Мартынюк (ЦТПТНМ) былі прадстаўлены на абласны этап конкурсу.

Слуцкія фотааматары – у ліку пераможцаў. Яна ПАЛАЗНІК заняла другое месца ў намінацыі «Разам крочыць весела», Паліна КОНЧАК – трэцяе месца ў гэтай жа намінацыі. Адзначым, што пераможца намінацыі – прафесійны фатограф.

© Слуцкий районный исполнительный комитет, 2008
Разработка БЕЛТА
Поддержка УП «Минская волна»
Rating All.BY