Главная  >  Новости  >  Новости региона
09.02.2018
У Слуцкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе праходзіць адкрытае першынство СДЮШАР па гандболе

У Слуцкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе праходзіць адкрытае першынство СДЮШАР па гандболе сярод каманд хлопчыкаў 2006 года нараджэння і малодшых.

Па ініцыятыве трэнера па гандболе Людмілы Эдуардаўны Паповай у гэтым навучальным годзе стартавала гандбольная ліга, у якой прымаюць удзел каманды хлочыкаў з сярэдніх школ №№2, 6, 8, 9,10 імя С.Ф. Рубанава, 11, 12, 13. Гульні праходзяць кожную суботу. Пераможцы і прызёры турніру атрымаюць кубкі, граматы і абавязкова прызы.

У рамках лігі плануецца арганізаваць майстар-класы з удзелам вядомых гульцоў, таварыскія сустрэчы і іншае, наладжваецца супрацоўніцтва з гандбольнымі клубамі.

© Слуцкий районный исполнительный комитет, 2008
Разработка БЕЛТА
Поддержка УП «Минская волна»
Rating All.BY