Главная  >  Новости  >  Новости региона
01.12.2017
Мітынг з нагоды 121-й гадавіны з дня нараджэння Маршала Савецкага Саюза Г.К. Жукава прайшоў 1 снежня ў Слуцку

Успомнілі старонкі біяграфіі легендарнага палкаводца, адзначылі яго ролю ў гісторыі ветэран Узброеных Сіл Іван Сцяфанавіч Саніковіч, кадэт Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча Яўгеній Казун.

У  мітынгу прынялі ўдзел старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Віктар Аляксеевіч Ражанец, намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Ларыса Генадзьеўна Дабравольская, ваенны камісар Слуцкага і Старадарожскага раёнаў Аляксандр Міхайлавіч Петравец, ветэраны Узброеных Сіл, прадстаўнікі Беларускага саюза афіцэраў, іншых грамадскіх арганізацый, навучэнцы Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча.

Да помніка Г.К. Жукаву ўсклалі вянкі і кветкі.

© Слуцкий районный исполнительный комитет, 2008
Разработка БЕЛТА
Поддержка УП «Минская волна»
Rating All.BY