Главная  >  Новости  >  Новости региона
12.10.2017
Случчанцы - падзяка Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Днямі начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў  Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Алег Вячаслававіч Царук уручыў падзяку Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь случчанцы Ірыне Барысаўне Федарэнка. Спецыяльна для гэтай мэты ён прыехаў ў ТАА «Сілуэт», дзе працуе Ірына Барысаўна. У падзячным лісце гаворыцца: «Паважаная Ірына Барысаўна, ваш сын, інспектар па прафесійнай падрыхтоўцы групы кадраў Слуцкага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь старшы лейтэнант міліцыі Аляксандр Федарэнка з гонарам і годнасцю выконвае задачы па забеспячэнні бяспекі грамадзян, грамадства і дзяржавы. Служба ў органах унутраных спраў патрабуе ад кожнага супрацоўніка прафесіяналізму і мэтанакіраванасці, мужнасці і стойкасці, высокай культуры, гатоўнасці ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу чалавеку, які трапіў у бяду. Усімі гэтымі якасцямі валодае ваш сын. Адказнасць за даручаную справу, працавітасць і добрасумленнасць дапамаглі заваяваць яму высокі аўтарытэт і павагу ў калектыве.

Сардэчны вам дзякуй, паважаная Ірына Барысаўна, за выхаванне сына, сапраўднага патрыёта і абаронцы Айчыны.

З павагай Міністр унутраных спраў – генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Анатольевіч Шуневіч».

– Па дадзеных даследаванняў, Рэспубліка Беларусь уваходзіць у дзясятку самых бяспечных краін свету. І за гэтай бачнай грамадскай бяспекай стаіць праца нашых супрацоўнікаў. Гэта другая па ліку ўзнагарода, якой удастоены бацькі нашых супрацоўнікаў за апошнія сем гадоў. Штат супрацоўнікаў Дэпартамента аховы Мінскай вобласці крыху больш за 1 500 чалавек, а вось такіх падзяк – адна на ўсю вобласць, што яшчэ раз падкрэслівае яе значнасць, – сказаў А.В. Царук.

Сваю службу ў сістэме МУС Аляксандр Федарэнка пачаў у жніўні 2011 года, на займаемай пасадзе – з мая 2015 года. Аляксандр з'яўляецца членам зборных каманд па службовым мнагаборстве, стральбе з табельнай зброі і лёгкаатлетычным кросе Мінскага абласнога ўпраўлення, па службовым мнагаборстве – Дэпартамента аховы і МУС Рэспублікі Беларусь.

© Слуцкий районный исполнительный комитет, 2008
Разработка БЕЛТА
Поддержка УП «Минская волна»
Rating All.BY