Главная  >  Новости  >  Новости региона
12.10.2017
У Слуцкім гарадскім цэнтры традыцыйнай культуры прайшоў кулінарны майстар-клас

З даўніх часоў дайшлі да нас шматлікія самабытныя стравы беларускай кухні, шырока вядомыя далёка за межамі Беларусі, – дранікі, халаднік, зацірка, мачанка, верашчака... Рэцэпты прыгатавання страў бабулі перадаюць ўнукам, праўнукам. А каб у чарговы раз прыцягнуць увагу падрастаючага пакалення да традыцыйнай беларускай кухні, у Слуцкім гарадскім цэнтры традыцыйнай культуры арганізавалі майстар-класы «Стравы маёй прабабулі».

© Слуцкий районный исполнительный комитет, 2008
Разработка БЕЛТА
Поддержка УП «Минская волна»
Rating All.BY