Главная  >  Новости  >  Новости региона
09.10.2017
Дэлегацыя Слуцкага раёна 7 кастрычніка прыняла ўдзел у абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017” у Смалявічах

У складзе дэлегацыі – старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі, старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Віктар Аляксеевіч Ражанец, першы намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Яўгенавіч Лешчанка, Герой Сацыялістычнай Працы, Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці і Слуцкага раёна Сяргей Іванавіч Шклярэўскі, працаўнікі сельгасарганізацый Случчыны – пераможцы абласнога спаборніцтва на жніве, кіраўнікі шэрагу сельгасарганізацый, перапрацоўчых прадпрыемстваў, старшыня Слуцкага райкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Ігараўна Гурбо, работнікі іншых арганізацый і структур. Дэлегацыя Слуцкага раёна прыняла ўдзел у святочным шэсці і ўрачыстай праграме.

Выступаючы на ўрачыстасці, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Міхайлавіч Ісачанка ў ліку іншых рэгіёнаў Мінскай вобласці адзначыў выніковую работу падчас сёлетняй уборачнай кампаніі Слуцкага раёна. На свяце Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны пераможца абласнога працоўнага спаборніцтва (першае месца)  вадзіцель ААТ «Казловічы-Агра» Іван Леанідавіч Трафімовіч, Ганаровай граматай рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК – камбайнер ПСГ “Наша Ніва” ААТ “Слуцкі мясакамбінат” Іван Валер’евіч Лучык.

Актыўны ўдзел у “Дажынках-2017” прынялі прадпрыемствы, установы, арганізацыі Случчыны – нашы выставачныя павільёны ўражвалі ўдзельнікаў свята сваёй яркасцю, маляўнічасцю, арыгінальнасцю.

© Слуцкий районный исполнительный комитет, 2008
Разработка БЕЛТА
Поддержка УП «Минская волна»
Rating All.BY