Главная  >  Новости  >  Новости региона
04.09.2017
1 верасня ў школах раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі

Для больш чым  9 400 школьнікаў на Случчыне пачаўся навучальны год. 1 верасня прайшлі ўрачыстыя лінейкі.

У Казловіцкай сярэдняй школе за парты 1 верасня селі 93 вучні. З Днём ведаў вучняў, настаўнікаў, бацькоў віншавалі старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі, дырэктар школы Мая Аляксееўна Сяргеева, старшыня ААТ «Казловічы-Агра» Сяргей Уладзіміравіч Пенязь.

Гэта вельмі вялікая, адказная работа для бацькоў, настаўнікаў – навучыць дзяцей таму,  каб яны змаглі самарэалізавацца ў жыцці, дасягнуць поспеху, адзначыў А.У. Янчэўскі. Школа – асноўнае звяно ў станаўленні асобы, дапамагае вызначыцца вучням, кім стане кожны ў будучым, падкрэсліў кіраўнік раёна. Андрэй Уладзіслававіч павіншаваў педагогаў і вучняў з новым навучальным годам, зычыў удачы, поспехаў, усяго самага добрага.

Будучыя выпускнікі далі вершаваны наказ першаклашкам, а выхаванцы Казловіцкага дзіцячага сада павіншавалі іх з першым крокам у краіну ведаў.

© Слуцкий районный исполнительный комитет, 2008
Разработка БЕЛТА
Поддержка УП «Минская волна»
Rating All.BY