Главная  >  Новости  >  Новости региона
07.08.2017
Урачыстыя мерапрыемствы да Дня чыгуначных войскаў прайшлі ў Слуцку

Павіншаваць воінаў-чыгуначнікаў прыбылі пачэсныя госці, сярод якіх намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Сяргей Ігнатавіч Новікаў, прадстаўнікі чыгуначных войск з Расіі, ветэраны Узброеных Сіл, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і іншыя.

На тэрыторыі 30-й асобнай Чырванасцяжнай чыгуначнай брыгады каля помніка Герою Савецкага Саюза Віктару Мірашнічэнку адбыўся мітынг, ускладанне кветак.

Падчас урачыстасці ўручылі граматы, падзякі, каштоўныя падарункі, шэраг ваеннаслужачых ўзнагароджаны нагруднымі знакамі «За выдатную службу ў транспартных войсках», «Ганаровы транспартнік» і «Ганаровы будаўнік».

Удзельнікі мерапрыемства наведалі музей транспартных войск, азнаёміліся з тэхнікай, якую выкарыстоўваюць у сваёй рабоце воіны-чыгуначнікі.

У гарадскім Доме культуры адбыўся ўрачысты сход. Павіншавала воiнаў-чыгуначнікаў са святам намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Ларыса Геннадзьеўна Дабравольская і ўручыла Падзякі старшыні Слуцкага райвыканкама за прыкладныя выкананне воінскага абавязку, высокі прафесіяналізм, праяўленыя пры выкананні пастаўленых задач, палкоўніку Неўмяржыцкаму Аляксандру Уладзіміравічу, камандзіру вайсковай часці 18662, маёру Лазюку Алегу Міхайлавічу, начальніку аператыўнага аддзялення - намесніку начальніка штаба вайсковай часці 18662, маёру Лукьяненка Андрэю Іванавічу, намесніку начальніка школы - начальніку вучэбнага аддзялення школы падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў.

© Слуцкий районный исполнительный комитет, 2008
Разработка БЕЛТА
Поддержка УП «Минская волна»
Rating All.BY