Главная  >  Новости  >  Новости региона
17.03.2017
Адкрытае акцыянернае таварыства «Слуцкі воцатны завод» удастоена дыпломаў конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» за 2016 год

Адкрытае акцыянернае таварыства «Слуцкі воцатны завод» удастоена дыпломаў конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» за 2016 год.

На прадпрыемстве выпускаюць традыцыйны спіртавы воцат, а таксама яблычны, разнастайную лінейку спіртавога араматызаванага воцату, а яшчэ вінны воцат (Слуцкі воцатны завод адзіны вытворца такога воцату ў Беларусі). Менавіта за гэту прадукцыю – воцат вінны 6% для харчовых мэт – па выніках мінулага года адкрытае акцыянернае таварыства «Слуцкі воцатны завод» прызнана лаўрэатам конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» і ўдастоена двух дыпломаў – лаўрэата і ў намінацыі «Навінка года».

© Слуцкий районный исполнительный комитет, 2008
Разработка БЕЛТА
Поддержка УП «Минская волна»
Rating All.BY