Главная  >  Новости  >  Новости региона
16.03.2017
У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Слуцку прайшло ўрачыстае ўручэнне пашпартоў юным грамадзянам

У Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы пашпарты грамадзяніна Беларусі 15 сакавіка атрымалі 14 юных случчан, якія вызначыліся поспехамі ў вучобе, творчасці, спорце, грамадскім жыцці.

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец.
Сімвалічна атрымаць свой галоўны дакумент – пашпарт грамадзяніна Беларусі – у Дзень Канстытуцыі краіны. Быць грамадзянінам сваёй краіны і патрыётам – значыць, мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, граматна карыстацца сваімі правамі, сумленна выконваць свае абавязкі, захоўваць спадчыну, шанаваць традыцыі старэйшых пакаленняў. Гэта высокая адказнасць перад сабой, перад грамадствам. Цяпер юныя грамадзяне адказныя не толькі за асабістыя поспехі, свой лёс. Менавіта ад асабістага ўдзелу кожнага залежыць будучыня Радзімы. Аб гэтым гаварылі падчас віншавання юных грамадзян намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Ларыса Генадзьеўна Дабравольская, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, начальнік аддзела ўнутраных спраў Слуцкага райвыканкама Уладзімір Аляксандравіч Гярэга, выконваючая абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Кацярына Іванаўна Урбановіч. Юныя ўдзельнікі акцыі атрымалі кнігі «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь» і выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Вучаніца СШ №13 Анастасія Самусевіч запэўніла, што прадстаўнікі маладога пакалення зробяць усё неабходнае для працвітання краіны, рэальнымі справамі будуць праслаўляць Случчыну. Ад імя бацькоў юным грамадзянам дала наказ Таццяна Міхайлаўна Шпакоўская.

© Слуцкий районный исполнительный комитет, 2008
Разработка БЕЛТА
Поддержка УП «Минская волна»
Rating All.BY