Главная  >  Новости  >  Новости региона
17.02.2017
15 лютага каля памятнага знака воінам-афганцам у Слуцку адбыўся мітынг

15 лютага каля памятнага знака воінам-афганцам на мітынг прыйшлі ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, вайскоўцы Слуцкага гарнізона, моладзь.

Старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі адзначыў, што ва ўмовах смяротнай небяспекі савецкія воіны, у ліку якіх былі амаль 30 тысяч беларусаў, мужна і стойка выконвалі баявыя задачы, каб на афганскай зямлі панавалі мір і спакой. За праяўленыя мужнасць і доблесць 41 воін-інтэрнацыяналіст Слуцкага раёна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, 40 – медалём «За баявыя заслугі», больш за 20 – медалём «За адвагу». Больш за 700 беларускіх салдат і афіцэраў не вярнуліся з той вайны – загінулі або прапалі без вестак, у іх ліку – 10 случчан.

А.У. Янчэўскі выказаў словы падзякі тым бацькам і маці, якія выгадавалі такіх адважных доблесных сыноў.
– Няхай наша ўдзячная памяць будзе вам падтрымкай і апорай у хвіліны смутку. Нізкі паклон усім тым, хто прайшоў суровымі дарогамі Афганістана – адзначыў Андрэй Уладзіслававіч. – Ад імя Слуцкага раённага выканаўчага камітэта жадаю ўсім міра і спакою, чыстага неба, здароўя, удачы і поспехаў у справах.
Мінутай маўчання ўшанавалі памяць загінулых, да памятнага знака ўсклалі вянкі і кветкі.

Удзельнік баявых дзеянняў у Афганістане Міхаіл Кузьміч Паўленка гаварыў аб неабходнасці захавання міру і спакою на зямлі. Ад імя моладзі выступіў кадэт Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча Максім Ігонін. 

Ваеннаслужачыя Слуцкага гарнізона ўрачыстым маршам прайшлі па вуліцы 14 Партызан. 

© Слуцкий районный исполнительный комитет, 2008
Разработка БЕЛТА
Поддержка УП «Минская волна»
Rating All.BY