Главная  >  Объявления
16.09.2015
Праграма мерапрыемстваў, прысвечаных абласному святу рамёстваў «Слуцкія паясы»

 19 верасня 2015 года, г. Слуцк

Свята рамёстваў «Слуцкія паясы»

Цэнтральная гарадская плошча (вул. Леніна, 189)

11.00 – 17.00. Выстаўка беларускага пояса.

12.00 – 12.30. Урачыстае адкрыццё свята.

12.30 – 17.00. Канцэртныя выступленні аматарскіх калектываў Міншчыны.

12.30 – 17.00. Правядзенне майстар-класаў па ткацтве і пляценні беларускіх паясоў.

17.00 – 18.00. Канцэртная праграма фальклорнага ансамбля «Купалінка» Белдзяржфілармоніі (мастацкі кіраўнік – народная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Цялькова).

Вуліца майстроў «Рамесная Слабада»

(уздоўж вуліцы М. Багдановіча да фабрыкі мастацкіх вырабаў)

11.00 – 17.00. Выстаўка-кірмаш вырабаў майстроў-умельцаў з гарадоў і вёсак Міншчыны (ткацтва, салома- і лозапляценне, вышыўка, ганчарства, разьба па дрэве і іншае).

Дзіцячая пляцоўка

Свята-конкурс «Беларуская лялька»

(сквер каля цэнтра дзіцячай творчасці, вул. Леніна, 140)

11.00 – 17.00. Выступленні ўзорных фальклорных аматарскіх калектываў Мінскай вобласці, правядзенне гульнёвых праграм.

12.45 – 13.00. Урачыстае адкрыццё свята-конкурсу.

16.45 – 17.00. Узнагароджанне пераможцаў свята-конкурсу «Беларуская лялька».

Фальклорная пляцоўка

(каля фабрыкі мастацкіх вырабаў)

11.00 – 17.00. Выступленні фальклорных калектываў Міншчыны

Пляцоўка каля цэнтра дзіцячай творчасці

(вул. Леніна, 140)

11.00 – 17.00. Кірмаш-продаж «Скарбонка творчасці», майстар-класы па ткацтве «Ад ніткі – да ручніка», роспісе па тканіне «Малюнкі беларускіх паясоў», пляценні з папяровых трубачак «Незвычайнае са звычайнага».

© Слуцкий районный исполнительный комитет, 2008
Разработка БЕЛТА
Поддержка УП «Минская волна»
Rating All.BY